Аршанец Андрэй Рускіх быў затрыманы ў паўночнай сталіцы Расіі 28 траўня. Беларускі бок вінаваціць яго ў абразе Лукашэнкі і распальванні варожасці за каментары ў сацыяльных сетках. Менавіта па хадайніцтву беларускага боку Андрэй і быў затрыманы ды змешчаны пад варту. Адвакатка затрыманага спрабуе выцягнуць яго, аргументуючы сваю пазіцыю тым, што дакуманты з Беларусі прыйшлі ў не паўнавартасным выглядзе, а Расія не можа выдаць, бо ў Беларусі парушаюцца правы чалавека.
Не зважаючы на пазіцыю адвакаткі, суд Санкт-Пецярбурга працягнуў Андрэю ўтрыманне пад вартай да 27 лістапада — амаль на 5 дадатковых месяцаў. У Расіі Андрэй знаходзіцца цалкам легальна — мае часовую рэгістрацыю ва Ўладзіміры, а ў Санкт-Пецярбургу ён жыў у дзяўчыны. Дадаткова ён падаў заяву на прызнанне сябе бежанцам.
Расія — адзіная краіна, якая пакуль выдае беларусаў, якіх вінавацяць у па палітычна матываваных артыкулах.