Пажар пра які не паведамляла прэс-служба МНС, адбыўся 2 ліпеня. Тады загарэлася прыватная лазня ў вёсцы Новае Сяло Сененскага раёну. На пажары моцныя апёкі атрымаў мужчына 1963 года нараджэння.
Сёння зводка МНС паведаміла, што 8 чысла вечарам мужчына, які ўвесь гэты час знаходзіўся ў бальніцы, не выжыў.