Лёзненскі раён адрозніваецца вялікімі лясамі ў параўнанні з бліжэйшымі раёнамі. Таму не дзіўна, што значная частка заблукаўшых у вобласці губляюцца менавіта ў суседнім з намі раёне.
На гэты раз зводка МНС паведамляе, што 12 ліпеня тут заблукалі двое мужчынаў 64-ох і 24-ох гадоў. Бліжэй пад вечар знаёмыя зніклых звярнуліся да ратавальнікаў. На чатырох машынах пажарныя вырушылі да лесу. Толькі а 21-30 мужчыны выйшлі на гукі ратавальных сірэнаў, якімі ім указвалі шлях да дарогі. У дадзеным выпадку заблукаўшыя жывыя і здаровыя - ад дапамогі медыкаў адмовіліся.