Позднім суботнік вечарам у МНС пазванілі і паведамілі, што дзесці каля вёскі Навароцце Лёзненскага раёна зніклі дзве жанчыны. Дзве 42-гадовыя жанчыны з Віцебску пайшлі ў лес за ягадамі і, праблукаўшы цэлы дзень, у 20-25 зразумелі, што самастойна дарогу дадому не знойдуць. Давялося звяртацца да ратавальнікаў.
У такіх выпадках схема працы ратавальнікаў адпрацаваная - пад'ехаць на машынах і падаваць гучныя гукі сірэны на якія і павінны выйсці заблукаўшыя. Але ў дадзеным выпадку жанчыны не адразу пачулі гукі машынаў - зайшлі глыбока ў лес. Ратавальнікам давялося падзяліцца і самім заязжаць у лес.
Скончылася ўсё добра. Жанчыны знайшліся і дапамога медыкам ім не спатрэбілася.