Па меркаванні міліцыі, якія грунтуюцца на крымінальным кодэксе, затрыманыя сапраўды могуць лічыцца бандай. Яны дзейнічалі групай — чатыры чалавекі і скралі маёмасці агулам на 32.000. Але банда выглядае дастаткова камічна адносна таго з якім пафасам іх затрымлівалі: мілцыянты ўварваліся ў дом у бронекамізэльках, форме колеру хакі, са зброяй у руках і таму падобнае. А па-сутнасці, гэты квартэт скраў угнаённяў на 27.000 рублёў і камбікорму на 8.000 і ўсё гэта вывезлі на старой іржавай машыне. Ну, што зробіш, такія яны шклоўскія банды.
Караценька распавядзем што ж адбылося: трое жыхароў шклоўшчыны і адзін аршанец, узростам ад 32 да 53 гадоў вырашылі пакрасці на нейкай птушкафабрыцы. Улічваючы міжраённасць квартэту, можам дапусціць, што крадзёж адбываўся на «Александрыйскім», але гэта толькі нашае дапушчэнне. Работнік фабрыкі паступова выносіў накрадзенае, а потым на тым самым іржавым аўтамабілі падзельнікі ўсё гэта вывозілі і прадавалі. Напрыклад, 600 літраў вадкага ўгнаення яны прадалі фермеру з Брэсцкай вобласці. З камбікормам атрымалася большая замінка. Агулам злачынцы вынеслі 3,5 тоны камбікорму, але прадаць яго не паспелі, прынамсі прадаць яго ўвесь, таму частку камбікорму знайшлі ў доме дзе і адбылося затрыманне дастойнае галівудскіх баевікоў.