00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Аварыя на станцыі Коханава

23.07.2022 07:33

1740 праглядаў, 0 каментароў

Чыгунчная станцыя засталася без сістэмы кіравання

Віной вываду з дзеяння цэлай чыгуначнай станцыі стала не дзеянні партызанаў, а вецер, які апошнім часам гуляў па Аршаншчыне і, канешне, па суседніх раёнах. Калі мы цалкам патлумачым, што адбылося, то ўсё адно гэта будзе не зразумела непадрыхтаванаму чытачу. таму, калі каротка, то моцны вецер сарваў знак, які знаходзіўся на апоры кантактнага дроту і быў пад напругай. Знак упаў на элементы, якія без напругі і былі заземленыя. Адбылося кароткае замыканне. Замыканне было настолькі моцнае, што ў так званай "рэлейнай" паплавіліся некаторыя дэталі ў сістэме, якая дапамагае кіраваць рухам цягнікоў па станцыі ды, нават, пашкодзіла некаторыя кабелі, якія ішлі пад зямлёй.

Усё гэта вывела кіраванне станцыяй з працоўнага стану. У прынцыпе праз станцыю могуць ісці цягнікі, але на станцыі гэта стала амаль немагчыма, або магчыма толькі ў рэжыме амаль "ручнога" кіравання.

Рамонтныя работы пачаліся яшчэ 21-га ліпеня, а 22 ліпеня на станцыі паломку ліквідоўвала некалькі соцень чыгуначнікаў розных спецыяльнасцяў. Падобна на тое, што за адзін дзень рамонтныя работы не скончацца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аварыя на станцыі Коханава

Чыгунчная станцыя засталася без сістэмы кіравання

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение