03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Усё калгаснае — усё маё

23.07.2022 11:44

1599 праглядаў, 0 каментароў

Дастаткова вясёлы крадзёж адбыўся ў суседнім Лёзненскім раёне

Самае вясёлае, што скрадзенае калгаснікі прадалі ў разы танней чым яно рэальна каштуе. Настолькі танней, што яны паспелі прапіць усё яшчэ да затрымання.

Нават у вясковых злачынствах можа быць актуальная французская фраза "Шукайце жанчыну". Да, няшчасце ў каханне можа цяпер прывесці селяніна на лаву падсудных.

Пачалося ўсё з таго, што мужчына, які працаваў у адной з Лёзненскіх сельскіх гаспадарак трактарыстам пасварыўся з жонкай. Вялікая сварка з жонкай - выдатны повад, каб пайсці з дому праміком у запой. Запой ішоў паспяхова і мог бы працягвацца доўга, але ўзнікла праблема ўсіх запояў - у нейкі момант скончыліся грошы. Тады трактарыст узгадаў старую савецкую прымаўку: "Усё вакол калгаснае - усё вакол маё" і вырашыў крыху на сваю карысць падзяліць маёмасць гаспадаркі ў якой і працаваў. Дамовіўшыся са знаёмым, які тут жа стаў падзельнікам, а потым сабутэльнікам яны вывелі з калгаснага статку чатыры каровы. Пазней кошт каровай следчыя ацанілі ў 6.000 рублёў. Але ў запоі такія вялікія грошы не патрэбныя. Мужчыны прадалі кароваў вельмі танна і тут жа трактарыст вярнуўся ў запой прыхапіўшы у сінюю яму і свайго падзельніка.

Праз нейкі час у гаспадарцы пералічылі кароваў і заўважылі прапажу. Самі знайсці зніклае быдла не змаглі і выклікалі пашукавікоў з міліцыі. Міліцыянты хутка знайшлі сляды буронак і лёгка выйшлі да вясёлай кампаніі, якая прадзешавіла і ўжо паспела прапіць усё. Так скончыўся запой і пачалося новае крымінальнае жыццё. Сабутэльнікі затрыманыя і будуць чакаць суда.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Усё калгаснае — усё маё

Дастаткова вясёлы крадзёж адбыўся ў суседнім Лёзненскім раёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение