Званок у Талачынскую службу ратавальнікаў паступіў у 22-58. Паведамлялася, што ў вёсцы Чачэнева гарыць прыватны дом. У час званка дом ужо моцна разгараўся, таму не дзіўна, што калі пажарныя патрапілі на месца ад яго ўжо мала што заставалася і рухнуў дах.
У доме жылі мужчына з жанчынай. Жанчына пад час пажару была на вуліцы і ёй нічога не пагражала. А вось мужчыну знайшлі ўжо на папялішчы - яго заваліла упаўшым дахам. яму было 50 гадоў.
Галоўная версія прычыны пажару, якую разглядаць ратавальнікі - неасцяронасць пры курэнні мужчыны. Магчыма ён заснуў з цыгарэтай.