Аварыя адбылася вечарам, у цёмны час сутак на трасе Е95, побач з паваротам на невялікую вёску Люціны. Падобна на тое, што грузавік не заўважыў трактар і ўрэзаўся ў яго ззаду. Такім чынам ён падпіхнуў трактар і выкінуў яго з дарогі. Грузавік пры гэтым таксама вылеціў за трактарам.
У такой аварыі могуць быць пацярпелыя, але афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.