Для міліцыянтаў гэта было стандартнае, дастаткова сумнае дзяжурства. Машыны спынялі для праверкі дакумантаў і стану кіроўцаў — каб не былі п’янымі. Пашанцавала ж інспектарам патрапіць менавіта на выпіўшага кіроўцу! Праўда, тое, што ён пад градусам стала зразумела не адразу. Бо кіроўца не спыніўся на сігнал супрацоўніка ДАІ.
Распачалася пагоня па вясковых дарогах. Кіроўца пятляў і спрабаваў з’ехаць на самыя нязручныя дарогі, каб збегчы ад ДАІ. Але давялося спыняцца калі міліцыянты папярэдзілі, што пачнуць страляць. Вось тады і стала зразумелая прычына такой рэакцыі кіроўцы — «трубачка» паказала 0,8 праміле алкаголю.