Аршанец прадае «Willys MB», выпушчаны падчас Другой сусветнай вайны, пішуць «Народныя навіны Віцебска». Як сцвярджае прадавец, аўтамабіль быў пастаўлены ў Савецкі Саюз па праграме лэнд-лізу.
«У яго арыгінальны рухавік, які мы поўнасцю перабралі, родныя масты. Аўтамабіль цалкам перавараны і стаіць на ўліку, ёсць нумары і ўсе неабходныя дакументы. Але гэта не праблема, бо львіная доля працы ўжо зроблена», — піша ён у апісанні да лоту.
Прадаць рарытэтны аўтамабіль мужчына вырашыў з-за пераезду. Указаны на гандлёвай пляцоўцы кошт крыху менш за 10 000 даляраў у эквіваленце.