Па стане на 1 студзеня гэтага году ў Аршанскім раёне пражывала 159.178 (сярэднегадавая за 2013 год - 159.483) чалавек, з іх 134.907 гараджане (не толькі Орша), 24.271 - жыхары вёскі. З гэтых 159.178 маладзей за працаздольнае насельніцтва - 15%, працаздольныя - 58,7%, старэй за працаздольны ўзрост - 26,3% чалавек. На дзіва па ўзроставай дыфірэнцыяцыі розніца паміж горадам і вёскай не надта вялікая: колькасць моладых і ў горадзе і ў вёсцы аднолькавая, а колькасць сталых людзей на вёсцы 31%, а ў горадзе 25,5%. Мужчынаў традыцыйна больш - 46,4%, жанчынаў, адпаведна, - 53,6%. У горадскіх населеных пунктах мужчынаў адносна жанчын 46,1%, на вёсцы 47,7%.
У Дубровенскім раёне сярэднегадавая колькасць насельніцтва - 15.495 чалавек, з якіх у горадзе пражывае меьншасць - 7.485. Маладзей за працаздольны ўзрост маюць 16,8%, прычым у горадзе працэнт моладзі на 2,1% больш чым ейны працэнт на вёсцы. Працаздольныя - 53,6%, старэйшыя - 29,6%, прычым на вёсцы пажылых больш. Мужчынаў на Дубровеншчыне 46,9%, розніца паміж адсоткам мужчынаў у горадзе і на вёсцы меньш за 1%.
Талачыншчына мела ў 2013 сярэднегадавую колькасць жыхароў - 26.494 чалавекі. З іх гараджанамі можна назваць 14.145 чалавек. Колькасць моладзейшых за працаздольны ўзрост - 16,3%, прычым розніца паміж працэнтам моладзі на вйсцы і ў гарадскіх н.п. 2,4% не на карысць вёскі. Старэйшае пакаленне - 29,1%, у вёсцы 33,3%, у горадзе - 25,6% адносна іншых узроставых катэгорый. Мужчынаў на Талачыншчыне 46,5%, у горадзе - 45,7%, у вёсцы - 47,5%.