Афіцыйныя крыніцы ўжо паведамлялі, што ўчорашняе забойства паштальёнкі ў раёне Замосця было жорсткім, але што азначала жорсткасць, якім метадам шматразова судзімы
Цяпер некаторую дадатковую інфармацыю паведаміў Следчы камітэт. Паведамляецца, што мужчына загадзя рыхтаваўся да рабаўніцтва, таму прыладу забойства ўзяў з сабой, а каб яго не апазналі камеры відэа-назірання апрануў маску і кепку. Прыладу забойства мужчына скруціў у скрутак, а каб паштарка выйшла ў зручнае месца для яго прымянення, бачна, нешта папрасіў яе паказаць з тавару. Вось тады мужчына і нанес работніцы Белпошты некалькі ўдараў малатком па галаве, што і прывяло да смерці.
Пры такой версіі, жанчына не магла паспець націснуць трывожную кнопку. Сігнал на пульт «Аховы», бачна, паступіў з-за пажару на месцы здарэння. Які ўчыніў сам злачынца, каб схаваць сляды злачынства. Дома ў яго, дарэчы, знайшлі скрадзеныя грошы.