На гэты раз пафарбаваную дзяржаўную салярку выявілі ў Дубровенскім раёне. Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль 64-гадовага мясцовага жыхара. Спынілі, як выявілася, не дарма - у машыне знайшлі 20 літраў крадзенага паліва. Аўтаіспектарам падалося, што гэтага мала і яны накіраваліся да хаты селяніна. І там знайшлі яшчэ 60 літраў паліва.
Аказалася, што мужчына працаваў трактарыстам і накраў гэта ўсё з работы. Праўда, кошт крадзенага не дацягнуў да крымінальнага артыкула, затое на яго склалі ажно 4 адміністратыўных пратаколы.