15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Пагуляў, але прадзешавіў

05.09.2022 15:48

1301 прагляд, 0 каментароў

У адной з вёсак Дубровенскага раёна алкаголік так шукаў металалом, што разгаміў участак

Мужчына так захацеў выпіць, што не знайшоў іншага варыянту, каб пазбіраць металалом. Але свайго металалому не было, а ў суседзяў па вёсцы мог быць. Прыйшоўшы да суседкі на ўчастак днём каля 13 гадзін, ён знайшоў ломік і пачаў ім здабываць метал. Першай справай выставў вокны ў хаце і пачаў забіраць усё што было металічным: 4 кубкі, падвясны замок, два вядра, нейкія сскрыні, рондаль, патэльню, гаечны ключ ды розную іншую драбязу. На салідную п'янку не хапала.

Тады мужчына з тым жа ломам пайшоў у суседскую лазню. Там заламаў замкі і зайшоў унутар. А ўнутры давялося паработаць ломам, бо найбольш металу было ў печцы. Пад ударамі лома ад печкі адлятала цэгла, а з ёй розныя задзвіжкі, вугалкі і таму падобнае. Акрамя таго тут жа ў лахні знайшліся пару металічных тазікаў, металічны савок і розную іншую драбязу.

Але і гэтага таксама падалося мала для харошай гулянкі. І тады ён пачаў шарыцца па двары. Таксама не без улова. У двары знайшліся: розныя трубы і лом чорнага металу.

На ўчастку мужчына работаў з 13-00 да, як мінімум, 20-00. Такую б энэргію ды ў карысным мэтах, бо за цэлы дзень работы ён накраў металалому крыху больш чым на 100 рублёў. А прадаць атрымалася толькі частку ўсяго на 15 рублёў.

Затрымаць мужчыну не было складана - усе ведалі, што ён схільны да дробных крадзяжоў. Бо судзімы ён быў ужо тройчы. Хварэў на актыўную форму алкагалізму, меў псіхічную хваробу, лячыўся ад алкагалізму ў ЛТП, а на момант злачынства быў пад наглядам міліцыі за ранейшы крадзёж.

Адп ірацця рэцэдывіст таксама не стаў. У выніку - хатняя хімія на 1 год і 3 месяцы.


Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пагуляў, але прадзешавіў

У адной з вёсак Дубровенскага раёна алкаголік так шукаў металалом, што разгаміў участак

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение