Скончыўся суд па справе аб "дзяржаўным перавароце", перавароце, якога, аказалася, і не было. У прынцыпе нечаканасцяў не адбылося, улічваючы па якіх абсурдных абвінавачаннях зараз даюць вялікія тэрміны па палітычнаматываваных справах, тут на апраўдыльны прыгавор ніхто не разлічваў. Пытанне было толькі ў тымнаколькі вялікія тэрміны дадуць падсудным. Тэрміны аказаліся вялікімі.
Найбольшы тэрмін прысудзілі адвакату Юрасю Зянковічу з 12 гадоў якія прасіў для яго пракурор, суддзя выдаў яму 11 гадоў. Старшыні Партыі БНФ шклаўчаніну Рыгору Кастусёву - 10 гадоў. Літаратурнаму крытыку Аляксандру Фядуту - таксама 10 гадоў. Астатнім, меньш публічным, удзельнікам працэсу далі па 2,5 гады.
Пры гэтым не важна ці прызнавалі віну "змоўшчыкі". Зянковіч прызнаў цалкам, Фядута прызнаў віну часткова, а Кастусёў не прызнаў яе цалкам.