Сёння прэс-служба МНС падцвердзіла інфармацыю пра пажар у Юрцава раніцай 6 верасня. Гарэла кватэра на першым паверсе двухпавярховага дома. Мы пісалі пра пажар на другім паверсе, але дым з кватэры валіў моцны, а гаўбец на другім паверсе атрымаўся настолькі задымлены, што не пераблытаць было б складана. Уладальнік гарэўшай кватэры 1974 года нараджэння самастойна выбраўся з жытла, але яму спатрэбілася шпіталізацыя. Да таго як выйсці з дому, мужчына паспеў надыхацца дымам.
Асноўная разглядаемая версія пажару — неасцяроднасць пры курэнні пацярпелага мужчыны.