Наш горад абзавёўся цяпер сваім уласным апаратам магнітна-рэзананснай тэрапіі. МРТ усталяваны, канешне, у бальніцы імя Сямашкі. А сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё тамографа з вялікай купай чыноўнікаў. Па чутках, мог прыехаць і Лукашэнка, але раніцай з Балбасаўскага аэрадрома ён выляцеў ва Узбекістан.
Новы тамограф - сапраўды значная падзея для Воршы. Яшчэ да нядаўняга часу апараты МРТ былі толькі ў абласных цэнтрах.