Аварыя адбылася 26 верасня прыблізна з 20-00 па 21-00. На трасе Е95 у Андрэеўшчыне не далёка ад гатэлю "Гранд" збілі пешахода. Пакуль дакладнай інфармацыі няма - яна відавочна з'явіцца раніцай. Па стане на 22 гадзіны нам вядома, што загінула пажылая жанчына, якая патрапіла пад колы легкавога аўтамабіля. Сам аўтамабіль міліцыянты ўжо змаглі вылічыць, але кіроўцу пакуль не знайшлі ў сувязі з чым па раёне і абвешчаны план пошуку падазраванага.
Да нас патрапіла відэа з месца здарэння, але нават пры тым, што мы замазалі найбольш жорсткую яго частку, усё адно не рэкамендуем глядзець яго ўразлівым людзям.