Незвычайнае здарэнне адбылося ў Горках. Мясцовы 66-гадовы жыхар, які пражываў у доме свайго бацькі знайшоў дзіўныя прадметы: амаль шпіёнскую асадку і патроны да яе. Да, менавіта так: асадка страляла як сапраўдны замаскіраваны пісталет. Выпіўшы, мужчына і паспрабаваў праверыць як яна страляе. Зарадзіў асадку, націснуў, але выстрала не прагучала. А што ж не так? - падумаў мужчына і пачаў круціць яе рознымі бакамі. І ў той момант калі руля асадкі была павернута ў бок стралка яна і спрацавала. У выніку мужчына з агнястрэльным раненнем патрапіў у бальніцу. Усё на гэтым і скончылася б - жыццю стралка нічога асабліва не пагражала - але ж справай зацікавілася міліцыя. Па-сутнасці, гэта ж захоўванне агнястрэльнай зброяй няхай сабе і не падобнай на яе.
Чым скончыцца гісторыя пакуль не зразумела, але вельмі цікава, бо сітуацыя не банальная.