На па-за мінулым тыдні ў бальніцу Сямашка даставілі мужчыну з агнястрэльным раненнем. Раненне было не звычайнае - стрэл прыйшоўся ў геніталіі 38-гадовага мужчыны. Канешне, дактары выклікалі міліцыю, як таго патрабуе інструкцыя. Але міліцыянтам мужчына казаў, што выпадкова стрэліў у сябе сам з зарэгістраванай стрэльбы - мужчына займаўся паляваннем. Праўда характар агнястрэлу следчым падказваў, што так у самога сябе трапіць немагчыма.
У выніку сітуацыя праяснілася - 38-гадовы пацярпелы паехаў на паляванне разам з 61-гадовым прыяцелем. У пэўны момант больш стары паляўнічы быў упэўнены, што напарнік у машыне, а ў цеплавізар пабачыў сілуэт які прыняў за жывёлу. У выніку адбыўся ракавы стрэл. Сам віноўнік стрэлу і даставіў пацярпелага ў бальніцу. Заведзена крымінальная справа.