Спачатку інфармацыя пра аварыя з некаторымі падрабязнасцямі з'явілася ў тэлеграм-каналах, пазней яе каротка падцвердзіла ДАІ. Калі сумясціць інфармацыю з розных каналаў, то выглядае наступная сітуацыя.
Сёння - 5 кастрычніка - каля 14-00 па трасе ў Аршанскім раёне ехала фура "Вольва". Ёй кіраваў 25-гадовы дальнабойшчык. У нейкі момант руху, малады мужчына страціў пільнасць і выпадкова ўрэзаўся ў фуру "ДАФ", якая ехала наперадзе. Удар атрымаўся моцным, машыны раскідала ў розныя бакі дарогі. Зразумела, што пры такой аварыі найбольш мусіў пацярпець кіроўца "Вольва", бо ўдар прыйшоўся менавіта ў ягоную кабіну. Па інфармацыі тэлеграм-каналаў, мужчына пацярпеў моцна - яму адарвала нагу. ДАІ падцверджвае траўму, але не называе якую траўму атрымаў кіроўца, гаворыцца, што ён дастаўлены ў Сямашку.