Учора каля 12 гадзін на трасе загарэўся грузавік «МАЗ». Сам кіроўца хаця і заўважыў полымя і спыніў машыну, але збіць полымя не мог. У справу ўмяшаліся трое міліцыянтаў, якія выпадкова праязжалі міма, вяртаючыся з камандзіроўкі. Пазней да тушэння далучыліся і ратавальнікі.
Другое здарэнне адбылося на трасе каля 14 гадзін на павароце на лепельскім скрыжаванні. Малады кіроўца фуры выпадкова ўехаў у фуру, якая рухалася наперадзе. Хаця на месца выехалі ратавальнікі, але мужчына дастаткова доўга знаходзіўся прыціснуты ў кабіне аўтамабіля. У выніку яму давялося ампутаваць пашкоджаную нагу. А прычына аварыі ў тым, што маладзён страціў увагу.