18:00

+0

7 м/с

998 гПа

21:00

-0

6 м/с

1000 гПа

00:00

-1

5 м/с

1001 гПа

03:00

-2

4 м/с

1001 гПа

06:00

-0

4 м/с

1001 гПа

Орша, Грамадства

Рэанімацыя не ўратавала

26.10.2022 18:00

2191 прагляд, 0 каментароў

У бальніцы памёр былы старшыня выканкаму Мікалай Лісоўскі

Некалькі дзён таму Лісоўскі патрапіў у бальніцу Сямашка. Мы не ведаем дакладнага дыягназа, але ж выратаваць жыццё былому чыноўнікаму дактарам не ўдалося. Сёння 26 кастрычніка ў поўныя 67 гадоў былы старшыня Аршанскага выканкаму памёр.

Лісоўскі запомніўся дастаткова доўгім часам знаходжання на пасадзе - каля 9 гадоў, улічваючы як хутка мяняліся тады аршанскія чыноўнікі. Ды і ў выніках яго кіравання можна знайсці не мала станоўчага.

У прыватнасці, гэта ці не адзіны мэр, які звярнуў увагу на праблемы Заходняй. Менавіта пад час яго кіравання Оршай там былі заасфальтаваныя новыя дарогі, якія да таго нармальнага пакрыцця ніколі не мелі. У яго час таксама былі рэфармаваныя гарадскія аўтобусныя маршруты. І на тую ж Заходнюю пайшло адразу тры маршруты, у тым ліку на лясныя дзе раней грамадскага транспарту не было ніколі.

З іншага боку пры ім пацярпелі некаторыя каштоўныя будынкі. У свой час ён загадаў у Смалянах прыбраць старыя будынкі (гаворка тады ішла менавіта пра старыя, а не закінутыя) і турыстычная вёска згубіла некалькі драўляных цікавых будынкаў і ледзь не страціла будынак былога манастыра.

У палітыцы Лісоўскі быў заўважаны мала, бо яго кіраванне прыйшло на дастаткова спакойныя часы. Выбарамі ён асабіста не займаўся, а з пратэстаў у горадзе ў той час быў толькі масавы "Марш недармаедаў" у 2017 годзе ў выніку якога затрыманыя былі ўсяго некалькі чалавек, што моцна кантрастуе з 2020 годам.

Яшчэ адна знакавая падзея, якая адбылася ў часы Лісоўскага - "Дажынкі" 2008 года. Хаця, варта адзначыць, што непасрэдна з ім яны не асацыююцца. Бо прызначаны на пасаду ён быў пад самы канец падрыхтоўкі да фестывалю. Таму большая частка таго, што было зроблена і, адпаведна, не зроблена больш заслуга іншых чыноўнікаў.

Затое менавіта пры Лісоўскім адбылося аб'яднанне горада Орша і Аршанскага раёна. І Мікалай Віктаравіч стаў першым старшынём аб'яднанага выканкаму.

Выказваем свае спачуванні родным і блізкім памерлага.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рэанімацыя не ўратавала

У бальніцы памёр былы старшыня выканкаму Мікалай Лісоўскі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение