Вёска Падбярэззе Талачынскага раёну вечарам 26 кастрычніка стала месцам работы ўсіх мясцовых экстраных службаў. Спачатку сюды на выклік прыехалі міліцыянты. Пакуль яны выконвалі работу ў адным з вясковых дамоў, загарэлася кватэра ў іншым доме. Дом гэты складаўся з двух кватэраў. Гарэла кватэра №1, а суседняй кватэры №2 жанчына ў гэты самы час прымала гасцей. Міліцыянты дапамагалі з эвакуацыяй тых хто быў у кватэры №2. А №1 займаліся прыехаўшыя ратавальнікі. Дзіўна, але хаця ў №1 пажар быў вельмі моцна, суседняя кватэра практычна не пацярпела.
Нажаль не абыйшлося без чалавечых ахвяраў. У гарэўшай кватэры пасля тушэння пажару быў знойдзены труп гаспадара кватэры. Мужчына 1969 года нараджэння ляжаў каля ўласнай печкі. Ён жыў адзін.