Аляксандра Дуліба даўно жыве не ў родных Бабінічах, а ва Ўкраіне. Трэніруецца яна там жа. Але, на шчасце, выступае за родную Беларусь.
На адным з самых прэстыжных марафонаў свету - у амерыканскім Чыкага нават сам факт старту выклікае павагу. Але Дуліба, сярод дасягненняў якой ёсць і перамогі на марафонскай дыстанцыі, прыехала ў штат Ілінойс не проста так. Беларуска выступіла эфектна і заняла 4-е месца! Яна паказала час 2:23.44., паставіўшы новы рэкорд краіны.
Цікава, што папярэдні таксама належаў Дулібе, Аляксандра ўсталявала яго ў Лас-Анджэлеся, дзе перамагла.
У Чыкага выйграць не ўдалося, але 4-е месца сведчыць аб стабільнасці нашай спартоўкі і яе прыналежнасці як мінімум да дзясяткі лепшых марафонак свету. Перамагла ў Чыкага Рыта Джэпту з Кеніі, якая выйграла ў Дулібы крыху больш за 3 хвіліны, што па мерках марафону з'яўляецца не такой вялікай перавагай.