00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Нам 15 гадоў

02.11.2022 13:17

1171 прагляд, 0 каментароў

Сёння дзень народзінаў нашага сайта

Насамрэч дата 2 лістапада - гэта дастаткова ўмоўна, ніхто ўжо не памятае ў які дзень была запушчана першая версія сайта, тым больш, што адрас і назва яго ў 2007 годзе былі іншыя. У 2005-2007 мы некалькі разоў спрабавалі ў Оршы стварыць газету, якая асвятляла б работу грамадскіх арганізацый і давала выказаць альтэрнатыўныя палітычныя погляды. Але кожная спроба спынялася ўладамі літаральна праз 2-3 месяцы. Вось тады і з'явілася ідэя, што няма сэнсу рабіць такі затратны праэкт як папяровае выданне.

Хаця ў 2007-ым інтэрнэт сайты ў Беларусі яшчэ не былі не настолькі папулярныя, але ж мы не памыліліся. Прайшло якіх 5 гадоў і наш сайт стаў самым папулярным сайтам пра Оршу, пазней спрацавала нашая стаўка на сацыяльныя сеткі, якія сталі выдатным памошнікам у распаўсюдзе інфармацыі.

Усе 15 гадоў працы - гэта нашае змаганне з інфармацыйнай блакадай у часы дыктатуры і сустракаем мы свой полу юбілей у статусе заблакаванага сайта на тэрыторыі Беларусі, але ўсё яшчэ папулярнага інфармацыйнага рэсурса. Больш за тое, сац.сеткі растуць так хутка як не раслі пад час нармальнай працы сайта. Асабліва радуе наш канал на ютубе. На ім, дарэчы, сёння выйдзе найцікавейшы выпуск "Прыватнага меркавання".

Канешне, усе гэтыя поспехі (блакіроўку таксама можна лічыць поспехам, як прыкмета прызнання) не магчымыя без вас - нашыя шаноўныя чытачы і гледачы. Мы вельмі ўдзячныя ўсім тым хто гэтыя 15 гадоў падтрымлівае нас і чытае. І мы не меньш удзячныя тым хто толькі нядаўна адкрыў нас для сябе. Спадзяемся, што яшчэ як мінімум 15 гадоў мы будзем з вамі мець пастаянныя зносіны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Нам 15 гадоў

Сёння дзень народзінаў нашага сайта

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение