Труп мужчыны быў знойдзены ў ноч з 29 на 30 кастрычніка каля дома №3 на вуліцы Станцыйнай у вёсцы Стайкі. Знайшоў яго выпадковы кіроўцы, які праязжаў міма вёскі. Вядома, што мужчына мясцовы жыхар і яму 65 гадоў. Пры аглядзе цела на ім знайшлі траўмы, якія, відавочна, і сталі прычынай смерці. Адпаведна, гаворка ідзе пра забойства. Але больш не вядома нічога.
Таму міліцыя просіць усіх хто можа нешта ведаць пра здарэнне ў Стайках у ноч з 29 на 30-е адгукнуцца як сведкаў.