Аварыя адбылася ў цёмны час сутак у суседнім Лёзненскім раёне. Мужчына 1964 года нараджэння ехаў на ровары па трасе Віцебск-мяжа РФ. Паводле папярэняй інфармацыі ДАІ, ён нечакана выехаў на праездную частку і быў збіты аўтамабілем пад кіраваннем 35-гадовага кіроўцы. Аўтамабіліст проста не паспеў зрэагаваць на манеўр роварыста. Ад траўмаў мужчына памёр на месцы.
Падобная сітуацыя была ў Аршанскім раёне 13 кастрычніка на трасе Е95. Тады роварысту спатрэбілася медычная дапамога. Зразумела, што на дарогах цяпер цямнее рана, а на падобных трасах машыны едуць на дазволенай дастаткова вялікай хуткасці. Таму роварыстам варта быць асабліва асцярожнымі, бо пры сутыкненні чатырохколавага і двухколавага транспарту перамогуць чатыры колы.