З раніцы ў горадзе велізарная колькасць аварыяў да якой прывяла слізкая дарога. Аварыю на Міра многія бачылі, і многім давялося мяняць маршруты ў сувязі з ёй. Каля вёскі Корава ў аварыі пацярпелі адразу чатыры аўтамабілі. Але гэта далёка не ўсё. Па ўсім раёне сёння адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні, у тым ліку і з чалавечымі ахвярамі.
Каля вёскі Забалацце ў аварыі пацярпеў мікрааўтобус.
Каля Смалянаў грузавік выляцеў з дарогі.
На ўездзе ў горад з боку чыгуначнага коледжа сутыкнуліся легкавыя аўтамабілі.
Падрабязнасці гэтых здарэнняў нам пакуль не вядомыя. Мы працягваем адсочваць сітуацыю на дарогах Аршаншчыны.