Здарэнне адбылося 18 жніўня каля 23 гадзін вечара. Жанчына ўжо знаходзілася каля дома, калі невядомы ёй малады чалавек з прымяненнем фізічнай сілы выхапіў у яе з торбачкі гаманец з грашыма. Але панікаваць не варта - злачынцаў знайшлі. імі аказаліся двое маладых людзей 1987 і 1988 гадоў нараджэння.
Пра яшчэ адно здарэнне паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення МНС. У чора раніцай па вуліцы Магілёўская ў аднапакаёвай кватэры пенсіянеркі загарэўся гаўбец. Пашкоджана маёмасць, прычына пажару высвятляецца.