Як вядома, у Оршы сітуацыя са спортам не самая зайздросная. У гульнявых відах спорту горад прадстаўляюць толькі футбольны клуб "Орша" і валейбольны "Ўзлёт", ды й яны не з вышэйшых дывізіёнаў. Але прыемна, што ў горадзе ёсць энтузіясты, згодныя развіваць свой любімы від спорту ў незалежнасці ад настрояў чыноўнікаў, надвор'я і іншых фактараў.
Аршанская аматарская баскетбольная каманда, створаная на прадпрыемстве "Сяргееў В" (і назву нясе такую ж) неўзабаве стартуе ў чэмпіянаце Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі (ВітАНБЛ). Першы матч "Сяргееў В" правядзе 19 кастрычніка з камандай "С.U.B." з Віцебска. Матч адбудзецца ў спартовай залі ВКУ ў Лужасне (пачатак аб 11.00). У мінулым сезоне "Сяргееў В" выйшаў у плэй-оф, і там заняў 4-е месца.
Але Оршу ў новым сезоне прадставіць і другі клуб: СдзЮШАР-2, нашы юнакі ў першым туры паспаборнічаюць з віцебскім клубам "Pikes" на той жа пляцоўцы ў Лужасне і ў той жа дзень (пачатак 12.30).
Спіс усіх удзельнікаў ВАНБЛ: 1. "Фонд" г.Віцебск 2. БК "Смалевіч" г.Смаленск 3. "Сяргееў В" г.Орша 4. "С.U.B." г.Віцебск 5. "БЛ груп" г.Віцебск 6. "Трыумф" г.Віцебск 7. "СтройТоргСэрвіс" г.Віцебск 8. "Віцебскхлебпром" г.Віцебск 9. СДзЮШАР-2 г.Орша 10. "Pikes" г.Віцебск