Пад Оршай, побач з Высокім, міліцыянты выпадкова знайшлі буйнейшую, нават рэкордную партыю насвая. Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль пад кіраваннем 42-гадовай жыхаркі Гродна для праверкі дакумантаў, а заадно праверылі багажнік. У багажніку і знайшлі больш за цэнтнер насваю. Сайт судмедэкспертызы называе гэтую партыю рэкорднай. За мінулы год па ўсёй вобласці знайшлі толькі 60 кілаграмаў гэтага рэчыва, а самая вялікая партыя якую ўзялі за адзін раз складала 50 кілаграмаў і была знойдзена ў 2021 годзе.
Пры гэтым жанчына наўрад ці атрымае вялікае пакаранне. Хаця медыкі і лічаць насвай лёгкім наркотыкам, але ж у міліцэйскі спіс наркатычных рэчываў ён не ўваходзіць. Ягоны абарот у Беларусі забаронены, але ж звычайнае пакаранне за яго - штраф у пару базавых велічыняў. Іншы выпадак, калі чалавек прадае насвай, але ж тады яго караюць па іншым артыкуле. Гэты выпадак, канешне, унікальны і будзе цікава паназіраць на колькі пакарюць за такую гігантскую партыю.