Некалькі год таму, калі ў Оршы адчыніўся бізнэс інкубатар, у сеціве тады з'явіліся фотаздымкі будынка інкубатара, якія выклікалі смех. Справа ў тым, што над надпісам "Бізнэінкубатар" людзі заўважылі серп і молат - сімвал камунізма, які аніяк не асацыяваўся з бізнэсам.
Нашыя чытачы заўважылі ў Оршы яшэ адзін будынак, які таксама можа выклікаць падобную рэакцыю - былая школа на вуліцы Савецкай. Уверсе на будынку нядаўна "асвяжылі" старыя савецкія надпісы з партрэтам Леніна, а ніжэй размешчаны шыльды з назвамі камерцыйных установаў - прыкмета посткамуністычнага часу.