Орша традыцыйна аказалася ўнізе рэйтынгу, які складаецца штогадова незалежнымі экспертамі. Гэты рэйтынг складаецца з 2018 года і напачатку ў яго ўваходзілі толькі 100-тысячнікі, але з цягам часу пашыраўся. У гэтым годзе ў рэйтынгу 40 гарадоў насельніцтва якіх складае 19.000 насельніцтва і больш. Адпаведна ў рэйтынг патрапіла не толькі Орша, але і суседнія Горкі. Горкі апынуліся на 22 месцы. Чаму так мы распавядзем заўтра. А сёння пагаворым пра Оршу.
Орша традыцыйна ўнізе рэйтынгу. У гэтым годзе нам далі 37 месца з 40 магчымых. Ніжэй нас толькі: Бабруйск на 38-ым, Крычаў на 39-ым і Рагачоў на апошнім. Вышэй нас, нечакана, маленькія Пружаны. Увогуле можна сказаць, што гарады заходняй Беларусі ў сярэднім вышэй у рэйтынгу чым усходнія. Таму групу гарадоў у якую патрапіла Орша, даследчыкі назвалі "Усходняя бездань".
Традыцыйна найбольшы мінус у рэйтынгу Оршы зрабіла адсутнасць універсітэту ў горадзе. У тым ліку гэта цягне ўніз і дэмаграфічную сітуацыю - моладзь з'язжае і натуральны прырост у горадзе адмоўны. Яшччэ адзін пункт які цягне ўніз - сярэдні заробак. У Оршы ён нізкі, за гэты пункт Орша атрымала 8 балаў з 100 магчымых.
А ўверх Оршу пацягнулі інвестыцыі - гэта вынік праграмы пад'ёму Оршы "з руінаў і попелу". За гэты пункт горад атрымаў 100 балаў. Іначай мы былі б зусім у самым хвасце. Але ж праграма скончылася і амаль не дала вынікаў. Таксама ўверх пацягнула малая колькасць палітычных рэпрэсіяў. Па гэтым паказчыку ў нас 78 балаў з 100. Цікавы паказчык таксама - узровень мясцовага бюджэту - 40 балаў. За тое, што наш бюджэт на 60% сам сябе акупае. Гэта не мала, бо амаль усе беларускія гарады жывуць не за кошт сваіх сродкаў, а за датацыі з цэнтру.
Падрабязней рэйтынг Оршы і адзнакі па ўсіх гэтых вымярэннях можна пабачыць тут.