Драматург нарадзіўся ў 1950 годзе ў вёсцы Клёны Дубровенскага раёна. З тэатрам лёс яго звязаў не адразу - першая адукацыя была звязана з нафтай, але пасля пайшоў вучыцца на актора і некаторы час працаваў у тэатры на сцэне. З 1979 заняўся літаратурна-тэатральнай дзейнасцю, што і вывела яго да драматургіі.
Ніхто не лічыў, але падобна, што Дудараў быў самым запатрабаваным суучасным беларускім драматургам. У краіне амаль няма тэатра дзе не ставіліся б яго п'есы. Акрамя таго, п'есы перакладаліся на многія мовы як еўрапескія, так і азіяцкія.
Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім пісьменніка.