Ва Ўкраіне пад час вайны распачаўся працэс перайменавання вуліцаў з савецкімі і расейскімі назвамі. Пры гэтым, украінцы не рэдка пераймяноўваюць вуліцы ў гонар беларускіх дзеячаў. Чарговая вуліца Кіева будзе перайменаваная ў гонар беларускага культурніцкага дзеяча.
Гаворка ідзе пра будучую вуліцу імя Ўладзіміра Караткевіча. Пісьменнік вучыўся ў Кіеўскім універсітэце і працаваў у Кіеўскай вобласці. Сёння ў сталіцы Украіны ёсць помнік нашаму земляку і ствараўся цэнтар беларускай культуры імя Караткевіча. Перайменаваная ў гонар Караткевіча будзе вуліца Дабралюбава.