00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Культура

Дачная. Некалькі цікавых фактаў

09.04.2023 07:32

1526 праглядаў, 0 каментароў

Ці можа быць нешта цікавае ў вельмі новай вёсцы? Можа!

Факт 1. Вёска і раён. Вёска Дачная - адна з самых маладых у Аршанскім раёне. Гэта гаворыць ужо і назва - яна не балцкая, не фіна-угорская, а дастаткова сучасная. Сапраўды, на картах пачатку 20-га стагоддзя мы бачым на месцы вёскі шэраг асобных паселішчаў вакол Сельгастхнікі, якія аніяк не аб'яднаныя - ні назвай, ні інфраструктурай. Сама ж вёска знаходзіцца настолькі блізка да горада, што зачастую асацыюецца не з асобным населеным пунктам, а з чарговым мікрараёнам горада, які называецца па імені названага прадпрыемства - Сельгастэхніка. Але ж насамрэч, гэта асобная вёска, якая ўваходзіць у Забалацкі сельсавет. Некалькі разоў вёску хацелі далучыць да горада (апошні раз ў 2010-я), але мясцовае насельніцтва выступала супраць.

Факт 2. Не Шчацінка. Дачная найбліжэй знаходзіцца да возера Шчацінкаўскага (Кар'ера). Таму даводзілася чуць версію, што Дачная - гэта нашчадак вёскі Шчацінка, якая сапраўды існавала. Насамрэч, не. З вёскай Шчацінка ўвогуле ўсё дастаткова складана - гэта было маленечкае паселішча і на мапах розных часоў яна знаходзілася ў розных месцах: на правым беразе Адрова (дзе зараз лецішчы), на месцы возера, блізка да сёняшняга дома састарэлых. І ні разу не знаходзілася на месцы сёняшняй Дачнай.

Факт 3. Чыгунка. Дзіўна, але пад самую Дачную яшчэ ў сярэдзіне 20-га стагоддзя падыходзіла чыгуначная лінія. Яна праходзіла ад станцыі Орша-Заходняя ўздоўж сёняшняга завулка Дальні і амаль у самой вёсцы сканчалася тупіком. Пры гэтым тут не было такіх буйных прадпрыемстваў куды патрэбная была б свая чыгунка. Магчыма, што гэта спадчына Першай Сусветнай вайны. Калі пахадзіць па лесе побач з вуліцай Самусіка, то і зараз там можна пабачыць шлакавыя вельмі якасныя дарожкі — гэта былая вузкакалейка, якая абслугоўвала нямецкія вайсковыя склады (земляныя насыпы, іх таксама можна пабачыць у гэтым лесе). Магчыма, што тады ж была пабудаваная і паўнавартасная лінія для аблугоўвання вузкакалейнай, якая так і засталася і была разабраная толькі пасля Другой Сусветнай вайны з-за непатрэбнасці. У гэты ж перыяд тут зачыняюць і вайсковую частку, якая была на месцы бальніцы па завулку Дальнім — таму лінія і перастала быць патрэбнай.

Факт 4. Назвы вуліцаў. Па якім прынцыпе называць вуліцы, калі ў вёсцы не жылі вядомыя людзі, у ёй не адбывалася знакамітых падзеяў і ўвогуле яна не мае гісторыі? Адна з вуліцаў Дачнай, якая з'явілася на месцы катэджнай забудовы ў сярэдзіне 90-х, доўгі час была безыменнай. Да тае пары, пакуль звычайны школьнік, дарваўшыся да бацькоўскіх фарбаў, сам не напісаў на катэджы назву: Сонечная. І калі тапанімічная камісія выбірала назвы для новых вуліцаў, то была прынятая менавіта гэтая назва. То бок сур'ёзныя дзядзькі прынялі тое, што з'явілася як проста гульня дзіцёнка.

Яшчэ ў Дачнай была і вуліца Паркавая — асноўная вуліца вёскі. Гэта стварала некаторую блытаніну, бо ў Оршы таксама была вуліца Паркавая, а вёска асацыявалася не з Забалацкім сельсаветам, а з горадам.

Факт 5. Капіталізм пачынаўся з Дачнай! У канцы 80-х аднымі з першых камуністаў, хто зразумеў усю выгоду "загніваючага капіталізма" сталі камсамольцы. Грошы ў іх былі. А галоўнае: у іх кіраўнікоў была магчымасць ездзіць за мяжу, адкуль яны прывозілі такія жаданыя савецкімі грамадзянамі і губляючымі каштоўнасць на Захадзе, відэамагнітафоны. Вакол гэтых відэамагнітафонаў камсамольцы стваралі "кінаклубы" — альтэрнатыву дзяржаўным кінатэатрам. Толькі паказвалі ў кінаклубах не савецкае і індыйскае кіно, а нізкаякасныя баевікі з кепскім перакладам і гнусавым голасам дублёра. Тым не менш, для савецкага чалавека гэта было вакно ў іншы свет і бізнэс пайшоў.

Дык вось, у клубе сельгастэхнікі на Дачнай быў адчынены адзін з першых (а можа і самы першы) на Аршаншчыне такі кінаклуб. Тут і зараз (на тэрыторыі самой Сельгастэхнікі) базіруюцца некалькі прыватных прадпрыемстваў, якія працуюць у галіне траспартных паслугаў. Ды яшчэ і няма дзяржаўных крамаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дачная. Некалькі цікавых фактаў

Ці можа быць нешта цікавае ў вельмі новай вёсцы? Можа!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение