"Фэст экскурсаводаў" - традыцыйнае мерапрыемства, хаця праходзіць усё ў меншых маштабах па ўсёй краіне, што звязана з рэпрэсіямі, у тым ліку супраць людзей гэтай прафесіі. Але нават калі змяншаюцца маштабы, усё адно фэст цікавы сваёй крэатыўнасцю. У Оршы 21 красавіка ў рамках фестывалю пройдзе сапраўды цікавая экскурсія - "Аршанскія прыцемкі".
У свеце вечаровыя і начныя экскурсіі не навінка, але для Оршы гэта поўнае адкрыццё. Арганізатары абяццаюць "пагружэнне ў таямнічую гісторыю горада". І сапраўды, у такім фармаце ў Оршы ёсць што паказаць і што распавядаць: падземныя хады, старыя манастыры і г.д.
Але экскурсія платная і колькасць месцаў абмежаваная. Запісвацца на экскурсію варта праз тэлефон: 8(0216) 512551