Музей Караткевіча праз сваю старонку ў сацыяльных сетках запрашае на новую выставу, якая адчыніцца ўжо заўтра. Выстава сапраўды зборная, у ёй будуць прадстаўленыя як этнаграфія (традыцыйныя касцюмы), так і архітэктура (макеты помнікаў архітэктуры), а таксама навучальныя дапаможнікі па курсу «Оршазнаўства» (падобна, што ў выглядзе кнігаў).
Выстава будзе ісці да 29 красавіка.