Пра гэта паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска". Журналісты выдання заўважылі, што ў сеціве з'явіўся адпаведны тэндэр на выраб і закупку 750 жэтонаў, якія будуць выдавацца пры рэгістрацыі хатняй сабакі ці ката. Прычым закупаюць такія жэтоны для аршанскіх сельсаветаў.
Плануецца, што на кожны сельсавет выдадуць па 50 адзінак такіх жэтонаў і калі жыхар вёскі ў сельсавеце захоча зарэгістраваць свайго любімца, то атрымае жэтон з нумарам пад якім і будзе зарэгістраваны гадаванец. Кошт жэтона для дзяржавы складзе 2 рублі.