Тыдзень таму мы павіншавалі з Вялікаднем уніяцкіх, каталіцкіх і пратэстанцкіх вернікаў. Цяпер, паводле Юліянскага календара, вялікае свята прыйшло ў дамы праваслаўных.
Вялікдзень неаднаразова згадваецца ў Евангеллях, але асаблівае месца займае ў іх апавяданні пра Тайную Вячэру, якая ў Матфея, Марка і Лукі апісана як святочная пасхальная трапеза (Мф. 26:17-19, Мк. 14:12-16, Лк. 22:8-15), і пра наступнае распяцце Ісуса Хрыста.
Новае разуменне пасхальнай ахвяры добра адлюстроўваюць словы апостала Паўла (1Кар. 5:7):
«...Пасха наша Хрыстос, ахвяраваны за нас...»
Ад імя ўсёй рэдакцыі Orsha.eu мы шчыра радуемся прыходу светлага свята ў вашыя дамы, шаноўныя вернікі! Няхай надзея, абуджаная ў вашым сэрцы, ніколі не згасае і мацуецца, каб урэшце прабіцца вонкі і ўвасобіцца ў жыццё. Будзьце моцнымі, поўнымі любові і майце спагаду.
Мір вашаму дому!
Хрыстос уваскрос — сапраўды ўваскрос!