Пазл «Бітва пад Оршай» — гэта выява знакамітай карціны напісанй у гонар Бітвы, якая прайшла на Крапівенцы ў 1514 годзе. У Оршы захоўваецца фотакопія карціны. Калі вы яе бачылі, то разумеце наколькі манументальны і вялікі гэты твор. Таму не дзіва, што і пазл атрымаўся гіганцкім — 1000 дэталяў, памер сабранай карціны 70×50 сантыметраў.
Толькі купіць у Оршы яго наўрад ці будзе магчыма. Выпусціла яго выдавецтва Gutenberg Publisher, якое у сувязі з рэпрэсіямі выехала з Беларусі і цяпер працуе ў польскім Кракаве. Пазл будзе прадавацца праз інтэрнэт, але не факт, што такую «крамолу» дапусцяць у Беларусь праз мяжу. Стваральнікі выдавецтва, дарэчы маюць непасрэднае дачыненне да Оршы.