Не сказаць, каб аршанцаў разбалавала сонейка, але ўсё ж ужо не зіма і тое радуе. Мы ўжо паскідвалі зімовыя курткі і чакаем рэальнага цяпла. Толькі ў надвор'я іншыя планы і яны не супадаюць з нашымі хацелкамі.
Сёння ў аўторак, па прагнозах сіноптыкаў, самы цёплы дзень тыдня, а потым стане халадней. Ужо заўтра тэмпература апусціцца з сёняшніх патэнцыйных 17 градусаў да 12. І гэта яшчэ ня ўсё. У пятніцу пахаладае яшчэ больш - да 4 градусаў. А на выходныя і ўвогуле нас чакае пахаладанне да мінусавой тэмпературы ноччу. А днём не вышэй за тыя самыя 4 градусы.