Велізарны розгалас атрымаў наш артыкул пра перакрыццё некалькіх пешаходных пераходаў у горадзе. Праблема ў тым, што гэтыя пераходы былі сапраўды зручныя для людзей, але вельмі нязручныя для аўтамабілістаў. Гэта і выклікала асноўную спрэчку паміж нашымі чытачамі. Для каго гарады: для машынаў ці для людзей. Пытанне рытарычнае, тым больш, што такая навука як урбаністыка на яго даўно адказала: горад для людзей!
Тым не меньш, аршанскія чыноўнікі давялі справу да канца. З учораняга дня тыя пешаходныя пераходы, якія былі зачыненыя на мінулым тыдні цяпер не проста зафарбаваныя, а загароджаныя паўнавартаснымі платамі. Агулам ліквідаваныя 5 пешаходных пераходаў: каля былога пед.коледжу, каля Лядовага палацу, на Раніцы каля «Еўрашопа» і на Ўсходняй каля шапікаў.
Вось так цяпер выглядае былы пешаходны пераход паміж аўтобуснымі прыпынкамі каля былога пед.коледжу.