Здаецца так далёка пастаноўкі па творах нашага земляка яшчэ не рабілі. У сталіцы Вялікабрытаніі ў верасні Беларускі вольны тэатар пад кіраўніцтвам Мікалая Халезіна прэзентуе оперу "Дзікае паляванне караля Стаха".
Вольны тэатар з'явіўся яшчэ ў 2011 годзе на хвалі рэпрэсіяў пасля выбараў 2010-га. Ужо тады многія творцы патрапілі пад каток рэпрэсіяў і каб далей работаць стварылі такі падпольны тэатар. Падпольны - гэта не перабольшванне, спектаклі паказваліся ў прыватных кватэрах і дамах, не рэдка спыняліся міліцыяй, акторы і гледачы затрымліваліся. У выніку частка трупы працавала за мяжой, частка ўнутры краіны. Гэта дало цікавы эфект - тэатру давялося выкарыстоўваць сучсныя тэхналогіі. У выніку беларуская трупа стала заўважнай з'явай ва ўсім тэатральным свеце.
Не першы раз (хаця і рэдка) тэатар бярэцца за оперу. У пастаноўцы паводле рамана "Дзікае паляванне караля Стаха" будуць задзейнічаныя артысты з Беларусі і Украіны. Прэзентацыя запланаваная на тры дні 14-16 верасня ў адным з Лонданскіх тэатраў. Але квіткі ўжо можна купіць і яны аказаліся запатрабаваныя. Опера, праца над якой яшчэ ідзе, ужо стала лідарам па продажах у Брытанскай сталіцы. І, відавочна, колькасць прэм'ерных паказаў будзе павялічана.