У ліпені 2021 года ў Оршы з'явілася новая прапанова ў сферы паслугаў - пракат электрасамакатаў. Займалася ім буйная кампанія, якая работала не толькі ў Оршы і нават не толькі ў Беларусі. Калі мы ў 2021 годзе пісалі пра гэта, то паставілі ў артыкуле пытанне: на колькі гэтая (папулярная ва ўсім свеце) паслуга будзе актуальная для аршанцаў.
Нажаль, аказалася, што наш горад яшчэ не так актыўна прымае сусветныя трэнды. Два дні як у адмысловай праграме на мапе Оршы няма аніводнага свабоднага самаката. Мы звязаліся з кампаніяй пракатчыкам і нам падцвердзілі - у гэтым сезоне самакатаў у нашым горадзе не будзе.