21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+7

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

06:00

+6

3 м/с

987 гПа

09:00

+7

4 м/с

989 гПа

Орша, Грамадства

Але ж не сядзе

31.05.2023 10:18

1516 праглядаў, 0 каментароў

Пракуратура паведаміла пра рэдкі выпадак калі асудзілі высокапастаўленага ваканкамаўца

Гаворка ідзе пра намесніка старшыні выканкаму па сельскай гаспадарцы, які ў мінулым годзе - пасля пачатку крымінальнай справы - быў звольнены з пасады. Пракуратура дастаткова суха і без імёнаў распавядае пра гэтую справу, таму мы пазней раскажам падрабязнасці, а пакуль што апішам сітуацыю паводле афіцыйнага паведамлення пракуратуры.

Знаходзячыся на сваёй пасадзе і курыруючы сельскагаспаарчыя прадпрыемствы, ён патрабаваў ад кіраўнікоў калгасаў паліва ў тым ліку для асабістага аўтамабіля. У выніку следчыя налічылі 8200 рублёў стратаў, якія панеслі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. Судзіць у Оршы чыноўніка не сталі - было б занадта шумна ды і суды павязаныя з мясцовымі выканкамамі. Суд адбыўся ў Дуброўна. Праўда, усё адно прысуд аказаўся дастаткова мягкі, можа быць таму, што 8200 ён кампенсаваў да суда. Суд пакараў чыноўніка на 4 гады умоўнага тэрміну, то бок ён не сядзе ў турму, а будзе жыць дома, проста абавязаны нічога не парушаць на працягу гэтага тэрміну. Таксама яму забаранілі на гэты самы тэрмін займацца кіруючыя пасады і абклалі штрафам у 11000 рублёў.

Прыгавор не канчатковы - пакуль ёсць час на яго абскарджванне і ён можа як змягчыцца, так і павялічыцца - такое таксама бывала, праўда, не ў дачыненні чыноўнікаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Але ж не сядзе

Пракуратура паведаміла пра рэдкі выпадак калі асудзілі высокапастаўленага ваканкамаўца

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение