Андрэй Канстанцінаў быў дастаткова яркім і заўважным чыноўнікам выканкаму. А цяпер аказаўся асуджаным за карупцыю на 4 гады ўмоўна. У апошні год ён знік з публічнай прасторы, а пра тое, што на яго завялі крымінальную справу не было чуваць. Звольнілі яго з пасады менавіта з-за адкрыцця крымінальнай справы і таму за год пра яго маглі забыцца. Нагадаем хто ж такі былы намеснік старшыні Аршанскага выканкаму.
Нарадзіўся Андрэй Вітальевіч у 1975 годзе ў Горках у сям'і вайскоўца, таму сям'я часта пераязжала. Разам з бацькамі ён паспеў пажыць у Літве, але потым сям'я спынілася ў Віцебску дзе малады чалавек пайшоў вучыцца на ветэрэнара. Як сам пра сябе распавядаў Канстанцінаў, ён хацеў пайсці па шляху бацькі, але па зроку не пайшоў у войска. У Віцебскай ветэрэнарнай акадэміі ён знаёмі цца са сваёй будучай жонкай, ад шлюбу ў іх будзе дзве дачкі.
Цікава, што кар'еру Канстанцінаў пачаў грузчыкам. Але не ўсё так проста і сітуацыя з яго працаўладкаваннем ужо гаворыць пра элемент карупцыі - кумаўство. Справа ў тым, што будучы чыноўнік пайшоў грузчыкам на аршанскі "Задняпроўскі" дзе ў гэты час гаоўным ветэрэнарам працаваў ягоны дзядзя. З дзядзей на пасадзе грузчык хутка перастае быць грузчыкам і пачынае рабіць кар'еру: спачатку галоўны тэхнолаг, потым намеснік кіраўніка, а потым і кіраўнік. Кіраваў ён Задняпроўскім не доўга і ў 2010 яго запрашаюць у выканкам. Тады ўжо ўсім зразумела, што Аршанскі райвыканкам знікне і аб'яднаецца з гарвыканкамам. Канстанцінаву адразу прапануюць пасаду першага намесніка старшыні, старшынём тады быў Дзедушкін. Але ж і пасля аб'яднання Андрэй Вітальевіч застаецца ў выканкаме - не ўсім так пашанцавала тады.
У 2013 годзе Канстанцінава з пасады прыбіраюць. Чыноўнікі не гавораць чаму сыйшоў такі заўважны чыноўнік, але па горадзе распаўсюджваюцца чуткі, што з'явілася нейкая крымінальная справа. У 2014-ы пра крымінальную справу сапраўды становіцца вядома, але яна ні чым не скончылася. А чыноўнік пайшоў зноў на пасаду - стаў кіраўніком "Барздоўка-Агро". Тут жа ў Барздоўцы ён выбіраецца дэпутатам мясуовага савета і вяртаецца ў выканкам - становіцца намеснікам старшыні Савета дэпутатаў. Дарэчы, некаторы час ён будзе сумяшчаць пасаду намесніка старшыні Савета дэпутатаў і пасаду намесніка старшыні выканкаму, што ў прынцыпе не правільна, але каму ў Беларусі гэта цікава.
У мінулым годзе Канстанцінаў зноў знікае з публікі. І зноў ніхто не гаворыць што здарылася, а сёння становіцца вядома, што супраць Канстанцінава зноў завялі крымінальную справу, але не проста завялі, а нават у ціхую паспелі асудзіць на 4 гады ўмоўна за карупцыйныя схемы.