15:00

+1

5 м/с

995 гПа

18:00

+0

5 м/с

996 гПа

21:00

-1

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

996 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

Орша, Грамадства

Падрабязнасці справы

07.06.2023 11:58

1768 праглядаў, 0 каментароў

Апублікаваны прыгавор вынесены намесніку старшыні выканкаму Андрэю Канстанцінаву

У публічным Банку судовых пастановаў сёння апублікаваны прыгавор з кароткім апісаннем справы, допытаў і г.д. Нагадаем, што Андрэй Канстанцінаў быў асуджаны за карупцыю на 4 гады ўмоўна і штраф. Кампенсаваць нанесеныя страты ён паспеў самастойна да суда.

У самой пастанове ёсць шэраг цікавых падрабязнасцяў. У прыватнасці, стала вядома, што агулам Канстанцінаў абклаў 8 прадпрыемстваў рэгулярнай данінай у выглядзе дызельнага паліва. Браў звычайна па 40 літраў і некаторыя кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў куплялі паліва за ўласныя сродкі, калі паліва ў прапрыемства не хапала. У нейкіх прадпыремстваў ён браў даніну штотыднёва, у нейкіх раз на месяц. Цікава, што перадавалі яму паліва ў каністрах па рознаму. Адзін з кіраўнікоў прадпрыемства адпраўляў свайго кіроўцу, каб ён завозіў паліва Канстанцінаву ў гараж, пры гэтым ён меў ключы ад гаража. Бывалі выпадкі, што кіроўца Канстанцінава сустракаўся з кіраўнікамі арганізацый каля могілак, або каля помніка Кацюшы ды ў іншых не публічных месцах.

Найбольш не пашанцавала прадпрыемству ў Вусце. Хаця арганізацыя належыць Акадэміі навук, чыноўнік змог і іх абкласці данінай і сабраў агулам больш за тысячу літраў паліва.

Дубровенскі суд, дзе і судзілі намесніка старшыні выканкаму, улічыў, што Канстанцінаў яўвіўся з пакаяннем. Толькі не варта думаць, што ён спужаўся і вырашыў здацца сам. На той момант следства ўжо набрала патрэбную колькасць доказаў і нават відэа з момантамі перадачы хабараў і, відавочна, Канстанцінаў пра гэта ведаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падрабязнасці справы

Апублікаваны прыгавор вынесены намесніку старшыні выканкаму Андрэю Канстанцінаву

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение